Мытныя органы Рэспублікі Беларусь

Галоўная  >Адно акно  >Статыстыка зваротаў

Адно акно

Статыстыка зваротаў

Пісьмовыя і электронныя звароты грамадзян і юрыдычных асоб

Праца са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у мытных органах ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" ад 18 ліпеня 2011 года.

У студзені – чэрвені 2026 г. у мытныя органы паступіла 2964 звароты грамадзян і юрыдычных асоб, у 2025 годзе – 3311. Звароты разглядаюцца ва ўстаноўленыя заканадаўствам тэрміны.

У Дзяржаўны мытны камітэт найбольшая колькасць зваротаў паступіла ад жыхароў г. Мінска – 205, Мінскай вобласці – 83, Гродзенскай вобласці – 43.

Найбольш часта ў зваротах, якія паступілі ў адрас ДМК, узнімаліся пытанні прадастаўлення копій мытных дакументаў і інфармацыі аб даце ўвозу транспартнага сродку; падымаліся пытанні ўвозу на мытную тэрыторыю ЕАЭС электрааўтамабіляў; часовага ўвозу фізічнымі асобамі транспартных сродкаў для асабістага карыстання, зарэгістраваных на тэрыторыі замежных дзяржаў; абмежаванняў па перамяшчэнні асобных катэгорый тавараў; парадку выплаты мытных плацяжоў і утылізацыйнага збору.

Асабісты прыём


Кіраўніцтвам ДМК ва ўстаноўленыя дні і гадзіны ажыццяўляецца асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб.

У студзені –чэрвені 2026 г. кіраўніцтвам Камітэта прынята 42 чалавека, кіраўніцтвам мытняў – 146.

Паступіўшыя ў ходзе прыёму пытанні датычыліся карэкціроўкі мытнага кошту па ўвозімых таварах, мытных надглядаў, правядзенні мытных экспертыз, затрымання аўтамабіля, працаўладкавання ў мытныя органы.

Ва ўсіх мытнях праводзяцца кансультацыі і інфармаванне насельніцтва па пытаннях мытнай справы.

На інфармацыйных стэндах, адзіным інтэрнет-партале мытных органаў размешчаны графікі асабістага прыёму грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб кіраўніцтвам мытняў, парадак абскарджання рашэнняў, дзеянняў або бяздзейнасці службовых асоб мытных органаў, нарматыўныя прававыя акты і іншая неабходная інфармацыя для грамадзян і ўдзельнікаў знешнеэканамічнай дзейнасці.

У мэтах інфармавання насельніцтва выкарыстоўваюцца розныя формы:

тэле- і радыёпраграмы;

рэгулярнае правядзенне прэс-канферэнцый;

публікацыя матэрыялаў у рэспубліканскіх і раённых друкаваных выданнях;

размяшчэнне інфармацыйных паведамленняў у сетцы Інтэрнэт.

У сістэме мытных органаў існуе практыка правядзення «прамых тэлефонных ліній» для адказаў на пытанні, якія ўзнікаюць у грамадзян і суб'ектаў гаспадарання адносна парадку і правіл мытнага рэгулявання.


Возврат к списку

Кантакты

Тэлефон даверу

Электронныя звароты

Адміністрацыйныя працэдуры

Графік асабістага прыёму кіраўніцтвам ДМК

Парадак абскарджання дзеянняў / бяздзейнасць мытных органаў і іх службовых асоб

Статыстыка зваротаў

Кансультаванне

Пералік электронных паслуг, якія аказваюцца мытнымі органамі Рэспублікі Беларусь з дапамогай ААІС

Узаемадзеянне са СМI

Інфармацыйныя рэсурсы