У адпаведнасці з артыкулам 272 Закона Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 2014 г. №129-З "Аб мытным рэгуляванні ў Рэспубліцы Беларусь" у мытных органах кансультаванне па пытаннях прымянення рэгулюючых мытныя праваадносіны міжнародных дагавораў і актаў, якія складаюць права Еўразійскага эканамічнага саюза, заканадаўства аб мытным рэгуляванні і іншых пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю мытных органаў, ажыццяўляецца бясплатна ў вуснай, пісьмовай і электроннай формах.
Кансультаванне ў Дзяржаўным мытным камітэце (далей – ДМК) у пісьмовай і электроннай формах ажыццяўляецца пасля атрымання асобай кансультацыі па аналагічным пытанні ў мытні і ўстанове адукацыі "Дзяржаўны інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў мытных органаў Рэспублікі Беларусь"(далей – Інстытут) альбо па пытаннях, якія не ўваходзяць у кампетэнцыю мытні або інстытута.
Вусныя кансультацыі ажыццяўляюцца ўпаўнаважанымі службовымі асобамі.
Запісацца на вусную кансультацыю можна па тэлефонах аддзелаў дзяжурнай службы і аператыўнай інфармацыі:
Дзяржаўны мытны камітэт: (8017) 218-90-00
Брэсцкая мытня: (80162) 47-01-83
Віцебская мытня: (80212) 35-02-30
Гомельская мытня: (80232) 79-21-09
Гродзенская рэгіянальная мытня: (80152) 79-80-06
Магілёўская мытня: (80222) 29-90-09
Мінская рэгіянальная мытня: (8017) 218-96-66
Мінская цэнтральная мытня: (8017) 218-97-10
Аператыўная мытня: (8017) 218-97-10
Установа адукацыі "Дзяржаўны інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў мытных органаў Рэспублікі Беларусь": (8017) 218-94-63
Запыт асобы ў пісьмовай форме накіроўваецца ў мытныя органы нарачным (кур'ерам) або па пошце:
Дзяржаўны мытны камітэт: г. Мінск, вул. Магілёўская, 45/1. Паштовы індэкс: 220007
Брэсцкая мытня: г. Брэст, вул. Гаўрылава, 45. Паштовы індэкс: Паштовы індэкс: 224028
Віцебская мытня: г. Віцебск, вул. Лазо, 114. Паштовы індэкс: Паштовы індэкс: 210033
Гомельская мытня: г. Гомель, вул. Інтэрнацыянальная, 30. Паштовы індэкс: 246050
Гродзенская рэгіянальная мытня: г. Гродна, вул. Карскага, 53. Паштовы індэкс: 230003
Магілёўская мытня: г. Магілёў, вул. Першамайская, 77. Паштовы індэкс: 212030
Мінская рэгіянальная мытня: г. Мінск, вул. Магілёўская, 43. Паштовы індэкс: 220007
Мінская цэнтральная мытня: г. Мінск, вул. Магілёўская, 45/3. Паштовы індэкс: 220007
Аператыўная мытня: г. Мінск, вул. Халмагорская, 57. Паштовы індэкс: 220137
Установа адукацыі "Дзяржаўны інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў мытных органаў Рэспублікі Беларусь": г. Мінск, вул. Магілёўская, 45/4. Паштовы індэкс: 220007
Запыт павінен змяшчаць:
найменне мытнага органа, у які накіроўваецца запыт;
прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або найменне асобы (для юрыдычных асоб, арганізацый), якая падае запыт, адрас яе месца жыхарства (месца знаходжання) або месца знаходжання;
выклад сутнасці запыту;
асабісты подпіс асобы, якая падае запыт.
Запыт асобы ў электроннай форме накіроўваецца праз рубрыку "Кансультаванне"