25 лiстапада 2025
Законна перамяшчаючы праз польска-беларускую мяжу ў грузавіку польскага перавозчыка 10,5 т аўтазапчастак, паспрабавалі сярод іх схаваць яшчэ звыш 800 кг розных тавараў. Брэсцкія мытнікі пры даглядзе грузу ўстанавілі «лішнюю» партыю.
Транспартны сродак з таварамі рухаўся з Эстоніі, на тэрыторыю ЕАЭС заязджаў праз пункт пропуску «Казловічы». Тут аўто агледзелі з ужываннем інспекцыйна-надгляднага комплексу. Прааналізаваўшы атрыманыя вынікі, накіравалі на дагляд у ведамасны пункт мытнага афармлення «Брэст-СЭЗ».
У выніку ўстаноўлена, што без выплаты мытных плацяжоў на суму 40 тыс. рублёў мелі намер завезці больш за 420 тыс. адзінак рыбалоўных прылад, адзення, лекавых прэпаратаў і розных аўтамабільных запчастак.
Брэсцкай мытняй у дачыненні да польскага перавозчыка пачаты адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з ч. 1 арт.15.5 КаАП Рэспублікі Беларусь. Санкцыяй прадугледжаны штраф у памеры да 30% ад кошту прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.