Дзяржаўны мытны камітэт Рэспублікі Беларусь (далей – ДМК) з'яўляецца рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, які праводзіць дзяржаўную мытную палітыку, забяспечвае ў межах сваёй кампетэнцыі эканамічную бяспеку Рэспублікі Беларусь, ажыццяўляе рэгуляванне і кіраванне ў сферы мытнай справы і каардынуе ў гэтай сферы дзейнасць іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых арганізацый.
Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь Арлоўскі Уладзімір Мікалаевіч
Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь Арлоўскі Уладзімір Мікалаевіч
Першы намеснік старшыні ДМК Валіеў Аляксандр Анатольевіч
Намеснік старшыні ДМК Бальшакоў Андрэй Віктаравіч
Намеснік старшыні ДМК Даніловіч Эдуард Рыгоравіч
Намеснік старшыні ДМК Радзівонік Дзмітрый Аляксеевіч
Першы намеснік старшыні ДМК Валіеў Аляксандр Анатольевіч
Намеснік старшыні ДМК Бальшакоў Андрэй Віктаравіч
Намеснік старшыні ДМК Даніловіч Эдуард Рыгоравіч
Намеснік старшыні ДМК Радзівонік Дзмітрый Аляксеевіч
Галоўнае ўпраўленне арганізацыі мытнага кантролю
|
Зубік Віктар Анатольевіч
|
Упраўленне ажыццяўляе працу па арганізацыі, правядзенню і ўдасканаленню мытных аперацый, у тым ліку мытнага кантролю, стварэнню ўмоў, якія спрыяюць паскарэнню тавараабароту
|
Галоўнае ўпраўленне арганізацыі барацьбы з кантрабандай
|
Парфёнаў Сяргей Віктаравіч
|
Упраўленне ажыццяўляе сваю дзейнасць у мэтах выяўлення, папярэджання, спынення і расследавання правапарушэнняў і злачынстваў, вытворчасць па якіх аднесена да вядзення мытных органаў
|
Галоўнае упраўленне тарыфнага і нетарыфнага рэгулявання
|
Падрэз Юрый Генадзьевіч
|
Упраўленне ажыццяўляе правядзенне метадалагічнай работы па забеспячэнню спагнання мытных плацяжоў, а таксама ўдзельнічае ў арганізацыі правядзення мытнага кантролю па забеспячэнню выканання мытнага заканадаўства ЕАЭС і заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб мытным рэгуляванні
|
Галоўнае ўпраўленне інфармацыйных тэхналогій
|
Капытаенка Наталля Мікалаеўна
|
Упраўленне ажыццяўляе работу па арганізацыі і правядзенні адзінай палітыкі ў сістэме мытных органаў у частцы інфармацыйных сістэм і тэхналогій, інфармацыйнай бяспекі, мытнай статыстыкі, удзельнічае ў арганізацыі інфармацыйнага ўзаемадзеяння з дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі ў Рэспубліцы Беларусь, мытнымі органамі дзяржаў-членаў ЕАЭС і іншых дзяржаў
|
Галоўнае ўпраўленне аналізу рызык і постмытнага кантролю
|
Садоўскі Андрэй Анатольевіч
|
Упраўленне ажыццяўляе работу па арганізацыі функцыянавання сістэмы кіравання рызыкамі і каардынацыі аналітычнай працы ў зададзеным кірунку ў мытнях, а таксама арганізацыю, правядзенне і ўдасканаленне мытнага кантролю пасля выпуску тавараў
|
Упраўленне фінансаў і інфраструктуры
|
Пачабыт Вольга Мікалаеўна
|
Упраўленне ажыццяўляе працу ў мэтах бюджэтнага планавання і фінансавання, фінансавага і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння функцыянавання мытных органаў, развіцця мытнай інфраструктуры
|
Упраўленне кадраў і ідэалагічнай работы
|
Кавалёў Дзмітрый Генадзьевіч
|
Упраўленне ажыццяўляе працу ў мэтах рэалізацыі дзяржаўнай кадравай палітыкі, ідэалагічнай работы ў мытных органах
|
Міжнародна-прававое ўпраўленне
|
Маслоўскі Аляксандр Аляксандравіч
|
Упраўленне ажыццяўляе працу ў мэтах прававога забеспячэння функцыянавання ДМК і захавання законнасці яго дзейнасці, супрацоўніцтва з мытнымі і іншымі кампетэнтнымі органамі замежных дзяржаў, міжнароднымі арганізацыямі, якія займаюцца пытаннямі мытнай справы
|
Арганізацыйна-кантрольнае ўпраўленне
|
Федасюк Сяргей Аляксандравіч
|
Упраўленне ажыццяўляе працу ў мэтах арганізацыі планавання дзейнасці мытных органаў і кантролю за выкананнем планавых мерапрыемстваў, аналізу эфектыўнасці дзейнасці мытных органаў і арганізацый, забеспячэння інфармацыйнай дзейнасці і сувязяў з грамадскасцю
|
Упраўленне ўласнай бяспекі
|
Мамацюк Аляксандр Сяргеевіч
|
Упраўленне ажыццяўляе дзейнасць па забеспячэнню ўласнай бяспекі мытных органаў
|
Сектар па абароне дзяржаўных сакрэтаў
Сектар па абароне дзяржаўных сакрэтаў
У сістэму мытных органаў Рэспублікі Беларусь уваходзяць Дзяржаўны мытны камітэт, 8 мытняў і ўстанова адукацыі "Дзяржаўны інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў мытных органаў Рэспублікі Беларусь".
Таксама Дзяржаўнаму мытнаму камітэту падпарадкавана Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Белмытсэрвіс".
ДМК падпарадкоўваецца Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, а па асобных пытаннях дзейнасці, прадугледжаных заканадаўчымі актамі, – выключна Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь.