17 красавiка 2026
Віцебскія мытнікі ў пункце пропуску «Грыгароўшчына» выявілі факт увозу на тэрыторыю ЕАЭС таблетак, якія змяшчаюць у сваім складзе псіхатропныя рэчывы.
Таблеткі схаваў ад мытнага кантролю грамадзянін Латвіі, які прыбыў у якасці пасажыра аднаго з легкавых аўтамабіляў.
На наяўнасць у яго псіхатропных рэчываў паказаў службовы сабака.
Пры даглядзе асабістых рэчаў мужчыны з бірулькі-тубусу і слоічкі з этыкеткай «мультівітаміны» вынятыя таблеткі жоўтага і фіялетавага колераў.
Па заключэнні эксперта ўпраўлення ДКСЭ па Віцебскай вобласці канфіскаваныя прэпараты ўтрымліваюць у сваім складзе небяспечныя псіхатропныя рэчывы - трамадол і альпразолам.
У дачыненні да грамадзяніна Віцебскай мытняй распачатая крымінальная справа ў адпаведнасці ч. 1 арт. 328-1 КК Рэспублікі Беларусь, якая прадугледжвае пакаранне аж да пазбаўлення волі тэрмінам да сямі гадоў.
Тэгі па тэме