14 верасня 2026
Вадзіцель легкавога аўтамабіля FIAT схаваў ва ўпакоўцы з сурвэткамі 5 тыс. еўра, маючы намер іх утаіць ад мытнага кантролю.
Грамадзянін Беларусі ўязджаў з Літвы праз пункт пропуску «Беняконі», дзе для перасячэння мяжы выбраў зялёны калідор.
Пры вусным апытанні супрацоўніку мытні ён паведаміў, што перамяшчае 5,5 тыс. еўра і 200 беларускіх рублёў. Такая інфармацыя выклікала сумневы ў інспектара.
У выніку кантролю з барсеткі і вынята ўпакоўка з вільготнымі сурвэткамі, унутры якой знаходзіліся не заяўленыя 5 тыс. еўра.
Схаваныя грашовыя сродкі канфіскаваны. У дачыненні да 44-гадовага мужчыны Гродзенскай рэгіянальнай мытняй распачаты адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з ч. 2 арт. 15.1 КаАП Рэспублікі Беларусь.
Нагадваем грамадзянам, што мытнаму дэклараванню падлягаюць наяўныя грашовыя сродкі, калі агульная сума пры іх адначасовым увозе ў краіну або вывазе з яе перавышае суму, эквівалентную 10 000 даляраў ЗША. Для гэтага неабходна рухацца па чырвоным калідоры пункта пропуску і запаўняць пасажырскую мытную дэкларацыю.
Тэгі па тэме
#Гродненская региональная таможня #Административный процесс