24 чэрвеня 2026
У пункце пропуску "Казловічы" мытнікі спынілі спробу незаконнага ўвозу 14 кросавых матацыклаў. Перамяшчаліся яны ў грузавым аўтамабілі MAN, які належыць польскаму перавозчыку.
Яшчэ на этапе вагагабарытнага кантролю зафіксавана разыходжанне - фактычная вага тавараў склала амаль 4 тоны замест заяўленых у суправаджальных дакументах 2 тон.
Пры аглядзе грузавога аддзялення транспартнага сродку супрацоўнікі мытні і знайшлі не паказаныя ў дэкларацыі матацыклы.
Іх кошт склаў каля 500 тыс. бел. рублёў. А гэта - 89 тыс. бел. рублёў мытных плацяжоў, якія адсутнічаюць.
Брэсцкай мытняй у дачыненні да польскага перавозчыка распачаты адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з арт. 15.5 КаАП Рэспублікі Беларусь. Санкцыяй артыкула прадугледжаны штраф у памеры да 30 працэнтаў ад кошту прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.
Тэгі па тэме