10 красавiка 2026
У пункце пропуску «Грыгароўшчына» віцебскія мытнікі ўстанавілі факт незаконнага ўвозу цягача DAF і паўпрычэпа KOGEL пад выглядам транспартных сродкаў ЕАЭС.
Счэпка пад кіраваннем кіроўцы кыргызскага перавозчыка накіроўвалася з Латвіі.
Пры правядзенні мытнага кантролю ў супрацоўнікаў мытні паўсталі падазрэнні ў сапраўднасці VIN-нумароў, таму транспартныя сродкі накіравалі на экспертызу.
Паводле заключэння эксперта Наваполацкага міжраённага аддзела ДКСЭ, маркіровачныя абазначэнні VIN-нумароў і цягача, і паўпрычэпа падвяргаліся наўмыснаму змяненню.
Пры правядзенні наступных праверачных мерапрыемствах мытнікі ўстанавілі, што, выкарыстоўваючы рэгістрацыйныя знакі і дакументы, якія належаць зусім іншым аўто, замежныя транспартныя сродкі спрабавалі выдаць за ўжо зарэгістраваныя ў ЕАЭС.
Цягач і паўпрычэп агульным коштам больш за 97 тыс. бел. рублёў канфіскаваныя.
У дачыненні да перавозчыка Віцебскай мытняй распачаты адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з ч. 2 арт.15.1 КаАП Рэспублікі Беларусь.
Згодна з санкцыі артыкула яму пагражае штраф у памеры да 500 базавых велічынь з магчымай канфіскацыяй счэпкі.
Тэгі па тэме