Мытныя органы Рэспублікі Беларусь

Галоўная  >Навіны  >У пасажыра рэйсавага аўтобуса брэсцкія мытнікі канфіскавалі марыхуану
У пасажыра рэйсавага аўтобуса брэсцкія мытнікі канфіскавалі марыхуану

18 лiстапада 2025

(0)

Брэсцкія мытнікі канфіскавалі ў пасажыра рэйсавага аўтобуса марыхуану.

37-гадовы беларус прыбыў на рэйсавым аўтобусе з Польшчы ў пункт пропуску «Брэст», для перасячэння мытнай мяжы абраў зялёны калідор.

Пры аглядзе аўтобуса службовы сабака паказаў на наяўнасць у аўтобусе забароненых рэчываў. Скрутак з рэчывам зялёнага колеру, абматаны ізастужкай, знаходзіўся паміж пасажырскімі сядзеннямі.

Прыналежнасць скрутка грамадзяніну Беларусі мытнікі ўстанавілі пры правядзенні далейшых праверачных мерапрыемстваў.

Заключэнне эксперта ўпраўлення ГКСЭ па Брэсцкай вобласці пацвердзіла, што гэта марыхуана вагой каля 4 грам.

Брэсцкай мытняй распачатая крымінальная справа паводле ч. 1 арт. 328-1 КК Рэспублікі Беларусь. Грамадзянін можа пазбавіцца волі на тэрмін аж да 7 гадоў.

Тэгі па тэме

#Наркотические средства #Брестская таможня #Незаконное перемещение

Інфармацыйныя рэсурсы