05 кастрычнiка 2026
Пры правядзенні мытнага кантролю ў дачыненні да пасажыра, які прыбыў у Нацыянальны аэрапорт Мінск авіярэйсам «Тэль-Авіў - Мінск», мінскія мытнікі выявілі факт незаконнага перамяшчэння праз мяжу буйной сумы наяўных грашовых сродкаў.
Адзін з пасажыраў, які абраў для перасячэння мяжы зялёны калідор, змаўчаў аб наяўнасці ў яго 33 тыс. даляраў ЗША ў эквіваленце. Грашовыя сродкі ў розных валютах знаходзіліся ў багажы грамадзяніна.
Такая сума больш чым у тры разы перавышае ўстаноўлены заканадаўствам ліміт на перамяшчэнне без дэкларавання.
Аператыўнай мытняй у дачыненні да грамадзяніна Ізраіля ўзбуджана крымінальная справа ў адпаведнасці з ч. 2 арт. 228 КК Рэспублікі Беларусь. Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне аж да пазбаўлення волі на тэрмін да пяці гадоў з канфіскацыяй грашовых сродкаў.
Тэгі па тэме
#Минская региональная таможня #Незаконное перемещение #Валюта