15 лiпеня 2026
Пры правядзенні на беларуска-расійскім участку мяжы антынаркатычнай аперацыі «Канал-Бурштынавы бераг» віцебскія мытнікі спынілі дзве спробы перамяшчэння наркатычных рэчываў.
У першым выпадку, пры аглядзе багажнага аддзялення легкавога аўтамабіля пад кіраваннем грамадзяніна Расіі, з дарожнага чамадана выняты празрысты поліэтыленавы пакет з рэчывам расліннага паходжання.
У другім, пры праверцы асабістых рэчаў яшчэ аднаго вадзіцеля, ужо грамадзяніна Беларусі, выняць фальгіраваны скрутак забароненым рэчывам.
Заключэнні экспертаў ДКСЭ па Віцебскай вобласці пацвердзілі, што гэта-марыхуана і гашыш.
Віцебскай мытняй у дачыненні да грамадзян узбуджаны крымінальныя справы ў адпаведнасці з ч. 1 арт. 328-1 КК Рэспублікі Беларусь. Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне аж да сямі гадоў пазбаўлення волі.
Тэгі па тэме