23 кастрычнiка 2025
Беларускі індывідуальны прадпрымальнік меў намер завезці ў краіну партыю «шэрага» імпарту коштам звыш 800 тыс.даляраў ЗША.
Перамяшчаў ён тавары замежнай вытворчасці з Расіі без дакументаў. Не было і пацверджання іх увозу праз знешнюю мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза.
Факт устаноўлены падчас правядзення комплексу аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікамі Аператыўнай мытні.
Амаль 72 тыс. адзінак электронных цыгарэт, вадкасцяў для іх, навушнікаў, хатніх мультымедыйных платформаў, гульнявых прыставак, касметычных інструментаў і іншага ўвозіліся ў грузавіку Mercedes-Benz Sprinter з прычэпам.
Па факце незаконнай транспарціроўкі тавараў Аператыўнай мытняй распачаты адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з арт. 13.12 КаАП Рэспублікі Беларусь.
Праводзіцца далейшая праверка па прыкметах адміністрацыйных правапарушэнняў, прадугледжаных ч. 1 арт.15.5 і арт. 13.24 КаАП Рэспублікі Беларусь.
Тэгі па тэме