Мытныя органы Рэспублікі Беларусь

Галоўная  >Навіны  >Нягледзячы на ўстаноўленую указам кіраўніка дзяржавы Nº297 забарону на ўвоз фізічнымі асобамі ў краіну грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў і авіямадэляў, мытнікі штодня спыняюць падобныя факты
Нягледзячы на ўстаноўленую указам кіраўніка дзяржавы Nº297 забарону на ўвоз фізічнымі асобамі ў краіну грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў і авіямадэляў, мытнікі штодня спыняюць падобныя факты

29 снежня 2025

(0)

Нягледзячы на ўстаноўленую указам кіраўніка дзяржавы Nº 297 забарону на ўвоз фізічнымі асобамі ў краіну грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў і авіямадэляў, мытнікі штодня спыняюць падобныя факты.

Сёлета супрацоўнікамі Мінскай рэгіянальнай мытні выяўлена 500 спробаў увозу ў міжнародных паштовых адпраўленнях грамадзянскіх БЛА, запасных частак да іх і авіямадэляў.

Звяртаем увагу жадаючых занядбаць усталяванымі правіламі, што з 2 лістапада 2025 г. уступілі ў сілу змены ў КаАП і КК Рэспублікі Беларусь у частцы прыцягнення да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за незаконныя дзеянні ў дачыненні да БЛА.

Таксама нагадваем, што ўсе міжнародныя паштовыя адпраўленні і тавары, якія ідуць у адрас фізічных асоб, што ўвозяцца ў Беларусь з дзяржаў ЕАЭС, да іх дастаўкі або ўручэння павінны прайсці кантроль на прадмет выяўлення ўкладанняў, якія маюць прыкметы ўтрымання грамадзянскіх БЛА і авіямадэляў, іншых тавараў, у тым ліку рэчываў і матэрыялаў, за незаконнае перамяшчэнне якіх праз дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь прадугледжана крымінальная адказнасць.

Тэгі па тэме

#МПО #Минская региональная таможня

Інфармацыйныя рэсурсы