Мытныя органы Рэспублікі Беларусь

Галоўная  >Навіны  >Незаконнае перамяшчэнне праз мяжу трох старадаўніх абразоў, прызнаных культурнымі каштоўнасцямі, устанавілі брэсцкія мытнікі
Незаконнае перамяшчэнне праз мяжу трох старадаўніх абразоў, прызнаных культурнымі каштоўнасцямі, устанавілі брэсцкія мытнікі

02 кастрычнiка 2026

(0)

Незаконнае перамяшчэнне праз мяжу трох старадаўніх абразоў, прызнаных культурнымі каштоўнасцямі, устанавілі брэсцкія мытнікі. Абразы канфіскаваны да рашэння суда.

Антыкварыят у абыход заканадаўства мела намер завезці грамадзянка Беларусі, якая пражывае ў Германіі.

Ехала яна на аўтамабілі з нямецкай рэгістрацыяй праз пункт пропуску "Брэст". Для перасячэння мяжы абрала чырвоны калідор, каб аформіць часовы ўвоз транспартнага сродку.

Дадаткова пры вусным апытанні патлумачыла, што тавараў, якія падлягаюць мытнаму дэклараванню, пры сабе не мае.

Толькі пры даглядзе салона аўто мытнікі выявілі схаваныя пад чахламі ў кішэнях сядзенняў іконы - "Маці Божая Ахтырская", "Маці Божая Елеуса Толгская", "Маці Божая Ўсіх Тужлівых Радасць".

Заключэнне эксперта Мытнай лабараторыі - іконы выраблены на тэрыторыі Расійскай імперыі больш за 50 гадоў таму, датуюцца XVII-XVIII стст., XIX - пачаткам XX ст.

Агульны ацэначны кошт прызнаных культурнымі каштоўнасцямі прадметаў склаў больш за 6 тыс. беларускіх рублёў.

У дачыненні да грамадзянкі Брэсцкай мытняй распачаты адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з ч. 2 арт.15.1 КаАП Рэспублікі Беларусь.

Тэгі па тэме

#Брестская таможня #Культурная ценность #Административный процесс

Інфармацыйныя рэсурсы