Мытныя органы Рэспублікі Беларусь

Галоўная  >Навіны  >Незадэклараваныя тавары агульным коштам 140 тыс. рублёў выявілі Брэсцкія мытнікі ў грузавіку польскага перавозчыка
Незадэклараваныя тавары агульным коштам 140 тыс. рублёў выявілі Брэсцкія мытнікі ў грузавіку польскага перавозчыка

18 лiпеня 2025

(0)

Незадэклараваныя тавары агульным коштам 140 тыс. рублёў выявілі Брэсцкія мытнікі ў грузавіку польскага перавозчыка. Гэтым разам, парушаючы заканадаўства, везлі з Нямеччыны запчасткі да дарагога абсталявання.

Грузавы аўтамабіль Renault з такім таварам заязджаў тэрыторыю ЕАЭС праз пункт пропуску «Казловічы». Ужо на вагагабарытным кантролі было ўстаноўлена, што ў паўпрычэпе знаходзіцца «лішні» груз.

Вага перамяшчаных тавараў апынулася на 450 кг цяжэйшай, чым было заяўлена ў дакументах. Такое перавышэнне склалі наўмысна «няўлічаныя» запасныя часткі да абсталявання для мясаперапрацоўчай прамысловасці.

А за іх законны ўвоз варта было б выплаціць мытныя плацяжы ў памеры больш за 28 тыс.рублёў.

Брэсцкая мытня пачала адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з ч. 1 арт.15.5 КаАП Рэспублікі Беларусь. Санкцыяй артыкула прадугледжаны штраф да 30% ад кошту прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.

Тэгі па тэме

#Брестская таможня #Незаконное перемещение #Административный процесс

Інфармацыйныя рэсурсы