03 жніўня 2025
Літоўскі перавозчык пры перамяшчэнні праз мяжу мэблі, пліткі для аздаблення, тканін і іншых тавараў распачаў спробу прыніжэння мытных плацяжоў на 88 тыс.бел. рублёў.
Грузавік VOLVO з таварам накіроўваўся праз пункт пропуску «Казловічы» з Літвы ў адрас беларускага атрымальніка.
У прадстаўленых да афармлення дакументах быў заяўлены кошт тавару ўсяго толькі ў 30 тыс.бел. рублёў. Відавочна, што такая малая сума далёка не адпавядае колькасці і найменню перамяшчанага грузу.
У выніку мытнага агляду брэсцкія мытнікі выявілі другі камплект дакументаў з коштам каля 860 тыс. рублёў.
Адпаведна, груз наўмысна «недаацанілі» у 28 разоў з мэтай заніжэння памеру выплаты мытных плацяжоў.
Брэсцкай мытняй распачаты адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з ч. 3 арт. 15.5 КаАП Рэспублікі Беларусь.
Памер штрафу, прадугледжаны санкцыяй дадзенага артыкула, складае да 30% ад кошту прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.
Тэгі па тэме
#Брестская таможня #Административный процесс #Незаконное перемещение