28 верасня 2026
Каля 90 тыс. беларускіх рублёў паспрабаваў зэканоміць на мытных плацяжах польскі перавозчык, схаваўшы сярод законна ўвазімага грузу партыю аўтазапчастак.
Парушэнне выявілі брэсцкія мытнікі ў пункце пропуску "Казловічы", куды прыбыў для афармлення грузавік DAF.
У таварасуправаджальных дакументах значылася, што ў транспартным сродку ўвозяцца прамысловая і бытавая хімія.
А пры мытным даглядзе ўстаноўлена, што, акрамя заяўленых тавараў, у грузавым адсеку знаходзяцца яшчэ 250 адзінак аўтамабільных запчастак коштам 385 тыс. беларускіх рублёў.
Брэсцкай мытняй у дачыненні да перавозчыка пачаты адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з арт. 15.5 КаАП Рэспублікі Беларусь.
Санкцыяй артыкула прадугледжаны штраф у памеры да 30% ад кошту прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.
Шкоду дзяржаве ў выглядзе нявыплачаных мытных плацяжоў таксама прыйдзецца пакрыць.
Тэгі па тэме