02 сакавiка 2026
46-гадовага беларуса, які спрабаваў праглынуць скрутак з марыхуанай затрымалі гродзенскія мытнікі.
Мужчына ехаў з Польшчы пасажырам легкавога аўтамабіля FORD.
Пры праходжанні ў пункце пропуску «Каменны Лог» мытнага кантролю ён заявіў, што не мае пры сабе тавараў, якія падлягаюць дэклараванню, забароненых альбо абмежаваных да перамяшчэння.
Службовы сабака мытні не пацвердзіў словы грамадзяніна, паказаўшы сваімі паводзінамі на адназначную наяўнасць у яго багажы забароненага рэчыва.
Спалохаўшыся, што наркотык выявяць, грамадзянін дастаў скрутак з заплечніка і спрабаваў яго праглынуць. Яго дзеянні былі неадкладна спыненыя мытнікамі.
Эксперт Лідскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз пацвердзіў, што ў скрутку знаходзіцца марыхуана.
У дачыненні да парушальніка Гродзенскай рэгіянальнай мытняй распачата крымінальная справа па ч. 1 арт. 328-1 КК Рэспублікі Беларусь, а Гродзенскім транспартным пракурорам санкцыянаваная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.
Тэгі па тэме
#Гродненская региональная таможня #Наркотические средства