Мытныя органы Рэспублікі Беларусь

Галоўная  >Навіны  >Грамадзянка Расійскай Федэрацыі, якая прыбыла ў Мінск з ААЭ мела намер незаконна ўвезці новыя ювелірныя ўпрыгажэнні і адзенне вядомых сусветных брэндаў агульным коштам амаль 488 тыс.бел. рублёў
Грамадзянка Расійскай Федэрацыі, якая прыбыла ў Мінск з ААЭ мела намер незаконна ўвезці новыя ювелірныя ўпрыгажэнні і адзенне вядомых сусветных брэндаў агульным коштам амаль 488 тыс.бел. рублёў

15 лiпеня 2025

(0)

Грамадзянка Расійскай Федэрацыі, якая прыбыла з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў авіярэйсам "Дубай-Мінск", мела намер незаконна ўвезці новыя ювелірныя ўпрыгажэнні і адзенне вядомых сусветных брэндаў агульным коштам амаль 488 тысяч бел. рублёў.

За недэклараванне тавараў у буйным памеры ў дачыненні да яе Мінскай рэгіянальнай мытняй пачаты адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з ч. 4 арт.15. 5 КаАП Рэспублікі Беларусь.

Для перасячэння мытнай мяжы ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» жанчына выбрала зялёны калідор, тым самым заявіла аб адсутнасці тавараў, якія падлягаюць дэклараванню.

Мытнікі ўсумніліся ў дакладнасці гэтай інфармацыі і дагледзелі багаж грамадзянкі.

Грамадзянка патлумачыла, што незадэклараваныя ёю рэчы ў буйным аб'ёме - гэта падарункі.

Па рашэнні суда ёй давядзецца выплаціць штраф у памеры да 146 тыс.бел. рублёў.

Тэгі па тэме

#Минская региональная таможня #Незаконное перемещение #Административный процесс

Інфармацыйныя рэсурсы