Мытныя органы Рэспублікі Беларусь

Галоўная  >Навіны  >Грамадзянка Літвы схавала ад мытнага кантролю больш за 52 тыс. еўра. Гродзенскай рэгіянальнай мытняй у дачыненні да яе распачата крымінальная справа
Грамадзянка Літвы схавала ад мытнага кантролю больш за 52 тыс. еўра. Гродзенскай рэгіянальнай мытняй у дачыненні да яе распачата крымінальная справа

17 лiстапада 2026

(0)

Грамадзянка Літвы схавала ад мытнага кантролю больш за 52 тыс. еўра. Гродзенскай рэгіянальнай мытняй у дачыненні да яе распачата крымінальная справа.

Ехала жанчына рэйсавым аўтобусам "Вільнюс-Гродна" праз пункт пропуску "Беняконі". Пры вусным апытанні заявіла гродзенскім мытнікам аб наяўнасці пры ёй усяго толькі 100 еўра.

Пры аглядзе асабістых рэчаў грамадзянкі на дне дарожнай сумкі знойдзены пакет з 50 тыс. еўра, а ў адной з кішэняў - канверт з яшчэ 2,5 тыс. еўра.

Крымінальная справа распачата паводле ч. 2 арт. 228 КК Рэспублікі Беларусь, санкцыя якой прадугледжвае пакаранне аж да пяці гадоў пазбаўлення волі. А грашовыя сродкі канфіскаваны да рашэння суда.

Нагадваем, незаконнае перамяшчэнне праз мяжу звыш 30 тыс. долараў ЗША ў эквіваленце - гэта ўжо крымінальная адказнасць.

Тэгі па тэме

#Гродненская региональная таможня #Денежные средства #Валюта

Інфармацыйныя рэсурсы