Мытныя органы Рэспублікі Беларусь

Галоўная  >Навіны  >Грамадзянін Узбекістана схаваў ад мытнага кантролю 60 кг аўтазапчастак
Грамадзянін Узбекістана схаваў ад мытнага кантролю 60 кг аўтазапчастак

02 жніўня 2025

(0)

47-гадовы грамадзянін ехаў з Літвы праз пункт пропуску «Каменны Лог» на грузавым аўтамабілі VOLVO. Паведаміў гродзенскім мытнікам, што тавараў, якія падлягаюць дэклараванню, не перамяшчае.

Аднак, пры правядзенні мытнага надгляду, у кабіне транспартнага сродку былі выяўленыя аўтазапчасткі. У паражнінах пад двума сядзеннямі мужчына схаваў 340 радыяльных падшыпнікаў і 6 клапанаў кіравання для грузавога аўтамабіля.

Агульны кошт тавару склаў больш за 13 тыс.рублёў.

У дачыненні да грамадзяніна Узбекістана складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні ў адпаведнасці з ч. 2 арт.15.1 КаАП Рэспублікі Беларусь. Санкцыяй артыкула прадугледжаны штраф у памеры да 30 базавых велічынь з магчымай канфіскацыяй утоеных тавараў.

Інфармацыйныя рэсурсы