11 сакавiка 2026
Гомельскі індывідуальны прадпрымальнік прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці адразу па трох артыкулах КаАП Рэспублікі Беларусь.
Пры правядзенні спецыяльнага мерапрыемства ў Гомелі яго аўтамабіль з адзеннем, абуткам, торбамі і іншымі таварамі замежнай вытворчасці коштам каля 100 тыс.рублёў спынілі гомельскія мытнікі.
Парушальнік не выканаў патрабаванне прад'явіць да агляду таварасуправаджальныя дакументы па прычыне іх адсутнасці, і, кінуўшы машыну з таварам адкрытай, ігнаруючы ПДР, пабег праз ажыўленую дарогу на «чырвоны», пасля чаго схаваўся.
Па факце незаконнай транспарціроўкі грузу кіроўца прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 13.12, за аказанае непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы дзяржаўнага органа-па арт. 24.3 КаАП Рэспублікі Беларусь. А яшчэ УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама ў дачыненні да яго вынесена пастанова па 4.3 арт.18.20 КаАП Рэспублікі Беларусь.
Варта адзначыць, што ў канцы мінулага года ён ужо прыцягваўся да адказнасці за незаконнае перамяшчэнне тавараў коштам звыш 370 тыс.рублёў.
Тэгі па тэме