Мытныя органы Рэспублікі Беларусь

Галоўная  >Навіны  >Дзесяць залатых манет коштам каля 35 тыс. рублёў схаваў ад мытнага кантролю грамадзянін Беларусі
Дзесяць залатых манет коштам каля 35 тыс. рублёў схаваў ад мытнага кантролю грамадзянін Беларусі

04 красавiка 2025

Грамадзянін Беларусі схаваў ад мытнікаў, што перамяшчае праз мяжу дзесяць залатых манет коштам каля 35 тыс. рублёў.

Заязджаў ён з Літвы ў Беларусь на аўтамабілі MERCEDES праз пункт пропуску»Каменны Лог". Прайшоў па чырвоным калідоры, таму што падаў дэкларацыю на свой транспартны сродак. Пры вусным апытанні кіроўца заявіў, што іншых тавараў, якія падлягаюць дэклараванню, пры сабе не мае.

Толькі праведзены гродзенскімі мытнікамі кантроль не пацвердзіў словы мужчыны. Манеты былі выяўленыя ў яго асабістых рэчах.

Эксперт з мытнай лабараторыі, даследаваўшы тавар, вынес заключэнне, што манеты розных наміналаў вытворчасці Італіі, Нарвегіі, ЗША, Канады, Расійскай імперыі, аўстрыйскіх Нідэрландаў у сваім складзе ўтрымліваюць больш за 90% Золата. Сем з іх створаны больш за 100 гадоў таму і адносяцца да культурных каштоўнасцей.

Гродзенскай рэгіянальнай мытняй у дачыненні да грамадзяніна пачаты адміністрацыйныя працэсы ў адпаведнасці з ч. 2 арт.15.1 і ч. 4 арт. 15.5 КаАП Рэспублікі Беларусь.

Інфармацыйныя рэсурсы