27 лютага 2026
Брэсцкімі мытнікамі на польска-беларускай мяжы спынены два выпадкі недэкларавання вялікай колькасці тавараў з мэтай заніжэння мытных плацяжоў.
Транспартныя сродкі, у якіх яны незаконна перамяшчаліся, прыбылі для афармлення ў пункт пропуску «Казловічы».
Так, кіроўца польскага перавозчыка прадставіў да афармлення дакументы на зборны груз-кухоннае абсталяванне, катлы для апрацоўкі мяса і іншыя тавары. Пры мытным даглядзе ў параканвектаматах, абсталяванні для прыгатавання ежы, выяўлена амаль 58 тыс. адзінак розных даўкладанняў. Кошт увазных на тэрыторыю ЕАЭС у парушэнне заканадаўства тэрмастатаў, электрарухавікоў, электраправодкі, датчыкаў ціску склаў больш за 514 тыс.рублёў.
У другім выпадку, таксама ў грузавіку польскага перавозчыка, увозіліся палімерныя банкі з вінтавой гарлавінай, толькі ў дакументах "забыліся" пазначыць амаль 490 тыс.накрывак да іх. Кошт незаяўленага склаў каля 260 тыс. рублёў.
У дачыненні да абодвух перавозчыкаў Брэсцкай мытняй пачаты адміністрацыйныя працэсы ў адпаведнасці з ч. 1 арт.15.5 КаАП Рэспублікі Беларусь. Санкцыяй артыкула прадугледжаны штраф у памеры да 30% ад кошту прадмета адміністрацыйнага правапарушэння. Прыйдзецца ім выплаціць і належныя мытныя плацяжы за незадэклараваныя тавары.
Тэгі па тэме
#Брестская таможня #Занижение стоимости #Незаконное перемещение