29 снежня 2025
У абодвух выпадках грузавікі з таварамі прыбылі ў пункт пропуску “Казловічы” з Польшчы.
Латвійскі перавозчык увозіў з Эстоніі ў Беларусь 45 тыс. адзінак кавы і мыйных сродкаў для посуду. У дакументах тавар ацанілі на суму 143 тыс. бел. рублёў. Фактычны ж кошт склаў амаль 860 тыс. бел. рублёў, а розніца ў мытных плацяжах, на якіх такім чынам спрабавалі зэканоміць, больш за 64 тыс.бел. рублёў.
Аналагічнае правапарушэнне здзейсніў польскі перавозчык пры ўвозе з Літвы 750 тыс. цыбулін цюльпанаў. Замест рэальнага кошту тавару ў 605 тыс. бел. рублёў, ён указаў суму ў 11 разоў менш. У дадзеным выпадку сума нявыплачаных мытных плацяжоў склала каля 145 тыс. бел. рублёў.
У дачыненні да перавозчыкаў Брэсцкай мытняй пачаты адміністрацыйныя працэсы ў адпаведнасці з ч. 3 арт.15.5 КаАП Рэспублікі Беларусь.
Санкцыяй артыкула прадугледжаны штраф у памеры да 30% ад кошту прадмета адміністрацыйнага правапарушэння. А таксама парушальнікам неабходна будзе выплаціць усю суму мытных плацяжоў.Тэгі па тэме
#Незаконное перемещение #Брестская таможня #Административный процесс