12 сакавiка 2026
Брэсцкія мытнікі ўстанавілі, што паказаны ў дакументах кошт перамяшчанага польскім перавозчыкам грузу ў разы ніжэйшы за рэальны.
Грузавы транспартны сродак DAF, загружаны 10 тонамі аконнай фурнітуры ў Літве, прыбыў для афармлення ў пункт пропуску «Казловічы». У дакументах тавар быў ацэнены ўсяго на 70 тыс. рублёў.
Суадносіны колькасці і найменняў тавару відавочна не адпавядалі такому кошту. Праверка гэта пацвердзіла. Рэальная агульная сума за такі груз склала амаль 350 тыс. рублёў.
Наўмыснае парушэнне заканадаўства дазволіла б зэканоміць на мытных плацяжах больш за 76 тыс. рублёў.
Брэсцкая мытня пачала ў дачыненні да польскага перавозчыка адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з ч. 3 арт .15.5 КаАП Рэспублікі Беларусь. Цяпер яму прыйдзецца даплаціць патрабаваныя плацяжы і штраф у памеры да 30% ад кошту прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.Тэгі па тэме