10 лiпеня 2026
Брэсцкія мытнікі спынілі спробу незаконнага ўвозу ў Беларусь больш за 2 кг мефедрону.
Пры ўездзе ў краіну праз пункт пропуску “Брэст” грамадзянін Украіны, у якога і выявілі партыю асабліва небяспечнага псіхатропу, падаў дэкларацыю на часовы ўвоз свайго аўтамабіля і заявіў, што забароненых да перамяшчэння тавараў не мае.
Агледзеўшы змесціва сумак, мытнік звярнуў увагу на даўкладанні ў дзвюх куртках. Пры выкрыцці ўнутраных падшэвак з іх было вынята 5 поліэтыленавых пакетаў з рэчывам белага колеру ў выглядзе крышталю.
Заключэнне эксперта ўпраўлення ДКСЭ па Брэсцкай вобласці пацвердзіла, што канфіскаванае рэчыва з'яўляецца мефедронам.
Пры правядзенні аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікамі мытні ўстаноўлена і затрымана асоба, якая з'яўляецца атрымальнікам дадзенага тавару.
Па факце незаконнага перамяшчэння праз мяжу ЕАЭС асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва ў буйным памеры Брэсцкай мытняй распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 328-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Санкцыяй артыкула прадугледжана пакаранне аж да пазбаўлення волі тэрмінам да 10 гадоў.