26 лiстапада 2025
Больш за 1 кг мефедрону і звыш 3,2 тыс.таблетак з наркотыкам, што ўвозіліся для далейшай рэалізацыі ў Беларусі і Расіі, дасталі брэсцкія мытнікі з музычных калонак.
Увесь "ланцужок" злачынцаў устаноўлены пры правядзенні аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў падраздзяленнямі мытных органаў Беларусі ва ўзаемадзеянні з Федэральнай мытнай службай Расіі. На расійскай тэрыторыі затрыманыя арганізатары схемы, якія чакалі пастаўку рэчываў з Еўразвязу.
Так, адным з удзельнікаў апынуўся 25-гадовы кіроўца пасажырскага аўтобуса Mersedes-Benz, які прыбыў з Польшчы ў пункт пропуску «Брэст».
У мытнай дэкларацыі беларус указаў б/у рэчы і пакупкі, заявіў аб адсутнасці ў яго тавараў, забароненых альбо абмежаваных да перамяшчэння.
У мытніка выклікала падазрэнне музычная калонка мужчыны. Яе прасканавалі і ўбачылі адназначныя даўкладанні. У выніку вынялі скрутак у поліэтыленавай плёнцы з больш чым 1 кг белага крышталічнага рэчыва, прысыпанага кававымі зернямі.
Што гэта асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва мефедрон, пацвердзіла і судовая экспертыза.
Другі вынаходнік, кіроўца легкавіка Seat Leon, які таксама прыбыў з Польшчы, падаў дэкларацыю на кавамашыну, якая ўвозілася б/у.
Толькі сканаграма, атрыманая ў выніку агляду на рэнтгенаўскай ўстаноўцы багажу і ручной паклажы 32 - гадовага беларуса, паказала нехарактэрнае ўкладанне ўнутры аналагічнага прадмета-музычнай калонкі.
Дэмантаваўшы тэхніку, мытнікі дасталі 16 палімерных пакетаў з больш чым 3,2 тыс.таблетак «Subutex».
Брэсцкай мытняй распачатыя крымінальныя справы паводле ч. 2 арт. 328-1 КК Рэспублікі Беларусь, а расейскай мытнай службай - паводле ч.4 арт. 229.1 КК Расейскай Федэрацыі.
Згодна з санкцыямі артыкулаў злачынцы могуць пазбавіцца волі тэрмінам аж да 10-20 гадоў.
Тэгі па тэме