Мытныя органы Рэспублікі Беларусь

Галоўная  >Навіны  >Больш за 4 тоны лакафарбавых матэрыялаў "забыўся" задэклараваць польскі перавозчык, каб не выплачваць мытныя плацяжы ў поўным аб'ёме
Больш за 4 тоны лакафарбавых матэрыялаў "забыўся" задэклараваць польскі перавозчык, каб не выплачваць мытныя плацяжы ў поўным аб'ёме

11 лiпеня 2025

(0)

Больш за 4 тоны лакафарбавых матэрыялаў "забыўся" задэклараваць польскі перавозчык, каб не выплачваць мытныя плацяжы ў поўным аб'ёме.

Парушэнне заканадаўства ўстанавілі ў пункце пропуску «Казловічы», куды грузавы аўтамабіль DAF прыбыў з Нямеччыны. У ім на тэрыторыю ЕАЭС перамяшчалі эмалі, пальчаткі, сумкі, розныя асадкі, распыляльнікі і іншыя тавары. Брэсцкія мытнікі накіравалі транспартны сродак на правядзенне дадатковых аперацый мытнага кантролю.

У выніку надгляду выявілі больш за 800 незадэклараваных каробак з эмаллю, грунтам, антыгравіем і ацвярджальнікамі. Агульны кошт незаяўленых лакафарбавых матэрыялаў склаў каля 78 тыс. бел. рублёў.

Брэсцкай мытняй у дачыненні да польскага перавозчыка пачаты адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з ч. 1 артыкула 15.5 КаАП Рэспублікі Беларусь. Санкцыяй артыкула прадугледжаны штраф у памеры да 30% ад кошту прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.

Тэгі па тэме

#Брестская таможня #Незаконное перемещение #Административный процесс

Інфармацыйныя рэсурсы