26 лютага 2026
Больш за 134 тыс.адзінак розных тавараў, прызначаных для фізічных асоб, спрабавалі завезці ў Беларусь у парушэнне нормаў Указа кіраўніка дзяржавы № 297.
Транспартны сродак з таварамі, які належыць беларускаму перавозчыку, спынілі супрацоўнікі Аператыўнай мытні пры правядзенні спецмерапрыемстваў у Мінскай вобласці. Грузавік прыбыў з Расіі.
Пры правядзенні праверачных мерапрыемстваў мытнікі ўстанавілі факт недастаўкі тавараў у месцы правядзення кантролю, што, да перадачы іх фізічным асобам, з'яўляецца абавязковай умовай згодна з Указам № 297.
Кошт увезеных тытунёвых вырабаў, вадкасцяў з пахам, аналагічным спіртавому, БАДаў, адзення, абутку, прадуктаў харчавання, аўтамабільных запчастак і шмат чаго іншага склаў больш за 2,5 млн.бел. рублёў.
У дачыненні да перавозчыка распачаты адміністрацыйны працэс паводле арт. 13.36 КаАП Рэспублікі Беларусь. Дадаткова праводзіцца праверка ў дачыненні да тытунёвых вырабаў і вадкасці ў рамках арт.13. 18 КаАП Рэспублікі Беларусь. Прызначаныя мытныя экспертызы.