08 красавiка 2026
Аператыўнікі Брэсцкай мытні ўстанавілі факт незаконнай транспарціроўкі ў Расію больш за 110 адзінак розных тавараў.
Тавары перамяшчаліся ў аўтамабілі MERCEDES-BENZ SPRINTER, рух якога спынены пры правядзенні спецмерапрыемстваў на ўчастку дарогі М 1.
У грузавым адсеку транспартнага сродку знаходзіліся трыкатажныя вырабы, партыя маторнага масла, газавы грыль, а яшчэ матацыкл і часткі выхлапной сістэмы да яго. Агульны кошт названага склаў больш за 125 тыс.бел. рублёў.
Кіроўца, зарэгістраваны ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, ажыццяўляў, з яго слоў, грузаперавозку па просьбе трэціх асоб. Падаць патрабаваныя заканадаўствам дакументы ён не змог.
Брэсцкай мытняй пачаты адміністрацыйны працэс па арт. 13.12 КаАП Рэспублікі Беларусь. Санкцыя артыкула прадугледжвае накладанне штрафу ў памеры да 50% ад кошту тавару.
Тэгі па тэме