Мытныя органы Рэспублікі Беларусь

Галоўная  >Графік прыёму

Графік асабістага прыёму кіраўніцтвам Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь

СЛУЖБОВАЯ АСОБА

ПРОЗВІШЧА, ІМЯ, ІМЯ па БАЦЬКУ

ДНІ ПРЫЁМУ

ГАДЗІНЫ ПРЫЁМУ

1.

Старшыня Камітэта

Арлоўскі

Уладзімір Мікалаевіч

Першая серада месяца

08.00 – 13.00

2.

Першы намеснік Старшыні

Валіеў

Аляксандр Анатольевіч

Другая серада месяца

08.00 – 13.00

3.

Намеснік Старшыні

Радзівонік

Дзмітрый Аляксеевіч

Трэцяя серада месяца

08.00 – 14.00

4.

Намеснік Старшыні

Бальшакоў

Андрэй Віктаравіч

Чацвёртая серада месяца

14.00 – 20.00

5.

Намеснік Старшыні

Даніловіч

Эдуард Рыгоравіч

Пятая серада месяца (Першая, калі ў месяцы няма пятай серады)

08.00 – 14.00

1. Прыём заяўнікаў службовымі асобамі ўпраўленняў Камітэта ажыцццяўляецца штодзённа ў рабочыя дні з 09.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00.

2. Прыём заяўнікаў у суботу і нядзелю ажыццяўляе дзяжурны па Дзяржаўным мытныма камітэце ў адпаведнасці з графікам дзяжурстваў.

3. Папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца службовымі асобамі, адказнымі за арганізацыю прыёму (глядзі табліцу “Папярэдні запіс грамадзян на асабісты прыём да кіраўніцтва Дзяржаўнага мытнага камітэта”)

218-91-08

№ П/П

Службовая асоба

ПРОЗВІШЧА, ІМЯ, ІМЯ па БАЦЬКУ

Службовая асоба, адказная за арганізацыю прыёму

КАНТАКТНЫ ТЭЛЕФОН

1.

Старшыня Камітэта

Арлоўскі

Уладзімір Мікалаевіч

Рыхцікаў Дзмітрый Пятровіч

218-91-05

2.

Першы намеснік Старшыні

Валіеў

Аляксандр Анатольевіч

Кацуба Таццяна Мікалаеўна

218-90-96

3.

Намеснік Старшыні

Даніловіч

Эдуард Рыгоравіч

Баршчэўская Наталля Паўлаўна

218-91-08

4.

Намеснік Старшыні

Бальшакоў

Андрэй Віктаравіч

Суднічэнка Раман Уладзіміравіч

218-90-65

5.

Намеснік Старшыні

Радзівонік

Дзмітрый Аляксеевіч

Жамойда

Дзмітрый Аляксандравіч

218-91-07

ПАРАДАК ПРЫЁМУ:

Асабісты прыём ажыццяўляецца Старшынёй Дзяржаўнага мытнага камітэта, намеснікамі Старшыні, начальнікамі мытняў і іх намеснікамі, іншымі ўпаўнаважанымі службовымі асобамі мытных органаў. Пры ажыццяўленні асабістага прыёму для забеспячэння кваліфікавага разгляду па сутнасці вусных зваротаў могуць запрашацца службовыя асобы структурных падраздзяленняў мытных органаў у адпаведнасці з іх кампетэнцыяй. Асабісты прыём ажыццяўляецца службовымі асобамі мытных органаў на іх рабочых месцах.

Па рашэнню кіраўніцтва Дзяржаўнага мытнага камітэта, начальнікаў мытняў у выпадку неабходнасці можа быць арганізаваны выяздны асабісты прыём, а таксама папярэдні запіс на такі прыём.

Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта , начальнікі мытняў зацвярджаюць графікі асабістага прыёму, у якіх указваюць прозвішчы, імёны і імёны па бацьку службовых асоб мытных органаў, дні, гадзіны і месца асабістага прыёму. Асабісты прыём праводзіцца ў парадку чарговасці

Героі Беларусі, Героі Савецкага Саюза, Героі Сацыялістычнай Працы, асобы, узнагароджаныя ордэнамі Славы і Працоўнай Славы трох ступеняў, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, а таксама дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў, інваліды Вялікай Айчыннай вайны і інваліды працы Iі IIгрупы, цяжарныя жанчыны і наведвальнікі з малалетнімі дзецьмі прымаюцца ў першую чаргу.

Пытанні, з якімі звяртаюцца заяўнікі, па магчымасці, вырашаюцца ў час асабістага прыёму. У выпадках, калі вусны зварот не можа быць вырашаны непасрэдна ў час асабістага прыёму, ён выкладаецца ў пісьмовай форме. Далейшы ўлік, рэгістрацыя і разгляд вядуцца ў парадку, вызначаным для пісьмовых зваротаў.

Улік прынятых на асабістым прыёме зваротаў і вынікаў іх разгляду ажыццяўляецца ў журнале ўліку наведвальнікаў. Адказным за вядзенне журнала ўліку наведвальнікаў з’яўляецца службовая асоба, якая праводзіць асабісты прыём.

Асабісты прыём кіраўніцтва мытнага органа арганізуюць:

  • у Дзяржаўным мытным камітэце – службовыя асобы арганізацыйна-інспектарскага аддзела арганізацыйна-аналітычнага упраўлення;
  • у мытнях – службовыя асобы, адказныя за асабісты прыём.

Службовыя асобы, адказныя за арганізацыю ў мытных органах асабістага прыёму, арганізуюць папярэдні запіс на асабісты прыём.

Службовая асоба, адказная за асабісты прыём, высвятляе прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (пры наяўнасці), месца жыхарства, месца працы заяўніка і прапануе выкласці сутнасць звароту.

Калі зварот з’яўляецца паўторным, то перад пачаткам асбістага прыёму вывучаюцца існуючыя матэрыялы. Інфармацыя аб заяўніку, сутнасці звароту і вынікі яго разгляду ўносіцца ў журнал уліку наведвальнікаў.

Службовая асоба, якая ажыццяўляе асабісты прыём, у межах сваёй кампетэнцыі мае права прыняць адно з наступных рашэнняў:

  • задаволіць зварот, паведаміўшы заяўніку ад парадку і тэрміне выканання прынятага рашэння;
  • адмовіць у задавольванні звароту, растлумачыўшы матывы адмовы і парадак абскарджвання прынятага рашэння;
  • прыняць пісьмовы зварот, калі пастаўленыя заяўнікам пытанні патрабуюць дадатковага вывучэння ці праверкі
  • растлумачыўшы яму прычыны, па якіх зварот не можа быць вырашаны па сутнасці на асабістым прыёме, парадак і тэрмін яго разгляду.

Калі вырашэнне пытання, з якім звярнуўся заяўнік, не ўваходзіць у кампетэнцыю мытнага органа, тады службовая асоба, якая ажыццяўляе асабісты прыём, растлумачвае яму, у якую арганізацыю патрэбна звярнуцца і, па магчымасці, садзейнічае ў гэтым.

Інфармацыйныя рэсурсы