19 лiстапада 2025
Сёлета ў параўнанні з мінулым фіксуецца двухразовы рост правапарушэнняў, звязаных з незаконным перамяшчэннем праз беларуска-польскі ўчастак мяжы грашовых сродкаў. Ужо брэсцкімі мытнікамі выяўлена 645 адміністрацыйных правапарушэнняў і ўзбуджана 8 крымінальных спраў.
Адзін з апошніх фактаў спынены ў пункце пропуску «Брэст». Грамадзянка Украіны, якая рухалася на аўтамабілі MERCEDES-BENZ, выбрала для перасячэння мяжы зялёны калідор. Ён прадугледжаны для прытрымлівання ў выпадку адсутнасці тавараў, якія падлягаюць дэклараванню. Пры гэтым 42 тыс. долараў ЗША ў эквіваленце жанчына схавала на сабе - спакавала ў калготы, якімі абвязалася.
У дачыненні да грамадзянкі Берасцейская мытня распачала крымінальную справу паводле ч. 2 арт.228 КК Рэспублікі Беларусь. Ёй пагражае штраф або абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.
Яшчэ па адной узбуджанай мытняй крымінальнай справе ў дачыненні да грамадзяніна Германіі Брэсцкай транспартнай пракуратурай прынята мера стрымання ў выглядзе заключэння яго пад варту.
Так, пры правядзенні ў пункце пропуску «Брэст» мытнага кантролю ў дачыненні да 43-гадовага кіроўцы аўтамабіля AUDI Брэсцкія мытнікі ўстанавілі, што дэклараваная ім сума амаль удвая менш фактычна перамяшчаемай.
Мужчына падаў дэкларацыю на 70 тыс. еўра, а астатнюю частку грошай, 73 тыс.даляраў ЗША ў эквіваленце, схаваў у падлакотніку аўто і кішэнях сумкі. Крымінальная справа ўзбуджаная па ч. 2 арт.228 КК Рэспублікі Беларусь.
Беларуская мытня ў чарговы раз папярэджвае аб неабходнасці выканання ўстаноўленых правілаў перамяшчэння праз мяжу наяўных грашовых сродкаў, парушэнне якіх цягне адказнасць аж да крымінальнай.Тэгі па тэме