14 мая 2026
З пачатку месяца віцебскія мытнікі ўсталявалі чатыры факты незаконнай транспарціроўкі ў Расію свежых груш.
Агульная вага прадукцыі перавысіла 80 тон, а кошт склаў больш за 540 тыс.беларускіх рублёў.
Ва ўсіх выяўленых на беларуска-расійскім участку мяжы фактах перавозчыкамі выступалі індывідуальныя прадпрымальнікі і юрыдычная асоба з Беларусі.
У кіроўцаў трох грузавікоў адсутнічалі ўсе неабходныя дакументы на транспарціроўку прадукцыі,а чацвёрты прадставіў для мытнага кантролю дакументы, якія не адпавядаюць перавозцы.
Віцебскай мытняй пачаты адміністрацыйныя працэсы адпаведнасці з арт. 13.12 КаАП Рэспублікі Беларусь. Перавозчыкі выплацяць штраф у памеры да 50% ад кошту прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.
Тэгі па тэме