20 мая 2026
Віцебскія мытнікі спынілі спробу супрацьпраўнага перамяшчэння з Расіі партыі дарагой замежнай бытавой тэхнікі, звесткі аб выплаце мытных плацяжоў за якую пры ўвозе на тэрыторыю ЕАЭС адсутнічалі.
Рух аўтамабіля IVECO, у якім знаходзіліся тавары, аператыўнікі спынілі пры правядзенні спецмерапрыемстваў на беларуска-расейскім участку мяжы ў Дубровенскім раёне.
Кіроўца не змог даць ніводнага прадугледжанага для транспарціроўкі дакумента, які пацвярджае законнасць увозу тавараў на тэрыторыю ЕАЭС.
Кошт каля 2700 адзінак дрылёў, музычных калонак, вакуумных пакавальнікаў, мультіварак, прасаў і пыласосаў склаў амаль 320 тыс.беларускіх рублёў.
Віцебскай мытняй распачаты адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з арт. 13.12 КаАП Рэспублікі Беларусь. Санкцыя артыкула прадугледжвае накладанне штрафу ў памеры да 50% ад кошту прадметаў адміністрацыйнага правапарушэння.
Тэгі па тэме