15 мая 2026
Супрацоўнікі Аператыўнай мытні ўстанавілі факт увозу ў Беларусь без мытнага дэкларавання буйной партыі замежных тавараў агульным коштам больш за 1,7 млн.рублёў.
Грузавік казахскага перавозчыка з незаконна ўвезенымі таварамі мытнікі дагледзелі пры правядзенні спецмерапрыемств.
Без дэкларавання з Кітая ў адрас беларускага атрымальніка дастаўлена каля 160 тыс. адзінак святлодыёдных свяцілень, біжутэрыі, вырабаў сталовых і кухонных, кулінарных тэрмометраў, LED-лямпаў, ручных інструментаў, касметыкі і шмат чаго іншага.
Дэкларантам працэдуры транзіту таксама выступаў суб'ект гаспадарання з Рэспублікі Казахстан. У дачыненні да яго Аператыўная мытня і пачала адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з ч. 1 арт. 15.5 КаАП Рэспублікі Беларусь, санкцыя якой прадугледжвае штраф у памеры да 30% ад кошту незаконна ўвезеных тавараў.