Мытныя органы Рэспублікі Беларусь

Галоўная  >Навіны  >Гомельскія мытнікі спынілі спробу незаконнага перамяшчэння з Расіі некалькіх партый тавараў народнага спажывання замежнай вытворчасці, звесткі аб выплаце мытных плацяжоў за якія пры ўвозе на тэрыторыю ЕАЭС адсутнічалі
Гомельскія мытнікі спынілі спробу незаконнага перамяшчэння з Расіі некалькіх партый тавараў народнага спажывання замежнай вытворчасці, звесткі аб выплаце мытных плацяжоў за якія пры ўвозе на тэрыторыю ЕАЭС адсутнічалі

22 мая 2026

(0)

Гомельскія мытнікі спынілі спробу незаконнага перамяшчэння з Расіі некалькіх партый тавараў народнага спажывання замежнай вытворчасці, звесткі аб выплаце мытных плацяжоў за якія пры ўвозе на тэрыторыю ЕАЭС адсутнічалі.

Так, пры правядзенні спецыяльнага мерапрыемства на беларуска-расійскім участку мяжы мытнікі спынілі пасажырскі аўтобус «Гомель-Масква-Гомель», у якім і знаходзіліся тавары.

18 гомельскіх індывідуальных прадпрымальнікаў і яшчэ два грамадзяніны, у тым ліку кіроўца аўтобуса, мелі намер без якіх-небудзь дакументаў завезці агулам больш за 9 тысяч адзінак адзення і абутку агульным коштам блізу 270 тысяч рублёў. Тавары планавалі рэалізаваць на рынках г.Гомеля.

У дачыненні да ўсіх парушальнікаў пачаты адміністрацыйныя працэсы па арт. 13.12 КаАП Рэспублікі Беларусь. Санкцыяй артыкула прадугледжаны штраф у памеры да 50% ад кошту прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.

Тэгі па тэме

#Гомельская таможня

Інфармацыйныя рэсурсы