Мытныя органы Рэспублікі Беларусь

Галоўная  >Навіны  >Брэсцкія мытнікі ўстанавілі спробу незаконнага перамяшчэння з Нідэрландаў на тэрыторыю ЕАЭС тавараў на суму больш за 3,3 млн.бел. рублёў
Брэсцкія мытнікі ўстанавілі спробу незаконнага перамяшчэння з Нідэрландаў на тэрыторыю ЕАЭС тавараў на суму больш за 3,3 млн.бел. рублёў

13 мая 2026

(0)

Брэсцкія мытнікі ўстанавілі спробу незаконнага перамяшчэння з Нідэрландаў на тэрыторыю ЕАЭС тавараў на суму больш за 3,3 млн. рублёў, а гэта амаль 76 тыс.рублёў эканоміі на мытных плацяжах.

Партыю выявілі пры даглядзе ў пункце пропуску «Казловічы» грузавіка MAN, які належыць польскаму перавозчыку.

Ужо на вагагабарытным кантролі было ўстаноўлена, што ў паўпрычэпе знаходзіцца «лішні груз». Фактычная вага перамяшчаных тавараў склала каля 5,7 тоны, што на 2,2 тоны больш, чым было заяўлена ў дакументах.

Такое перавышэнне склалі наўмысна няўлічаныя больш за 68 тыс. адзінак розных медыцынскіх вырабаў.

Брэсцкай мытняй у дачыненні да польскага перавозчыка пачаты адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з арт. 15.5 КаАП Рэспублікі Беларусь. Санкцыяй артыкула прадугледжаны штраф у памеры да 30% ад кошту прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.

Тэгі па тэме

#Брестская таможня #Незаконное перемещение #Административный процесс

Інфармацыйныя рэсурсы